Беларусь

15:33, 12 февраля 2019

Адзначым Дзень роднай мовы разам па ўсёй краіне!

21 лютага, з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, “Арт Сядзіба”, кампанія “Будзьма беларусамі!”, Cаюз беларускіх пісьменнікаў, ПЭН-цэнтр іSAY.BY праводзяць кампанію “Беларускамоўны” і запрашаюць усіх далучацца да святкавання: цягам дняімпрэзы адбудуцца не толькі ў Мінску, але і ў Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гродне і Магілёве!

Распачнецца свята ў сталічнай кавярні “Грай”, дзе выступяць беларускія паэты і музыкі, сярод якіх — гурт AKUTE, UZARI, рэпер ANGST, Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Стась Карпаў. Культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а кожны ахвочы зможа ўзяць удзел у шоў “Самшазам” (аналаг гульні “Адгадай мелодыю”). Таксама на другім паверсе прасторы “Грай” будуць дзейнічаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых забаў і невялічкі кірмаш.

Каманда SAY.BY адмыслова да свята прэзентуе новую версію мабільнай праграмы для размоваў па-беларуску ў сферы абслугоўвання і штодзённым жыцці. Госці свята змогуць узяць удзел у квэстах з выкарыстаннем праграмы, а самыя актыўныя атрымаюць цікавыя прызы і падарункі.

Уваход вольны, але варта зарэгістравацца.

Інфалінія: +375 25 996 93 76

Кафэ “Грай”, вул. Інтэрнацыянальная, 33

21 лютага, пачатак а 18-й.

Літаратурна-музычнай замалёўкай “Хутка вясна” адзначаць свята ў Брэсце. Літаратурную частку прадставіць пісьменніца Наталля Харытанюк, а музычную — Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна.

Прастора “Дзедзіч” (вул.Маякоўскага, 46)

Пачатак а 18-й.

Уваход вольны!

Магілёў наведае пісьменнік і журналіст Алесь Кіркевіч, які правядзе ў Цэнтры “Кола” творчую сустрэчу. А клуб “Волат” прэзентуе магілёўцам сваю “Рыцарскую праграму”: выстава даспеху, сапраўдныя баёўкі на мячах ды шаблях, цікавыя факты пра ўзбраенне нашых продкаў, конкурсы.

Цэнтр “Кола” (зав. Чкалава, 16)

Пачатак у 18.30.

Уваход вольны!

У Гродне ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца канцэрт Змітра Вайцюшкевіча.

Прастора “У цэнтры” (вул. Кірава, 3)

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны!

А на наступны дзень, 22 лютага, у Віцебску адбудзецца творчы вечар АндрусяТакінданга.

Арт-паб “Торвальд” (вул. Талстога, 1)

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны!

Завершыцца святкаванне Дня роднай мовы ў Бабруйску 23 лютага, дзе адбудзецца “Спеўны сход” са Змітром Вайцюшкевічам, а моўныя курсы “Мова Нанова – Бабруйск” адсвяткуюць сваё пяцігоддзе. Акрамя гэтага адбудуцца выступы мясцовых гуртоў.

Крэатыўная прастора "1387"(вул. Чангарская, 54)

Пачатак а 18-й.

Уваход вольны!

Імпрэзы адбудуцца ў межах грамадскай кампаніі “Беларускамоўны”, якая мае на мэце дасягнуць рэальнага моўнага раўнапраўя ў Беларусі і прымеркаваная да чарговага перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў нашай краіне сёлета.

Святкуем Дзень роднай мовы разам!

 

Назад в рубрику На главную

реклама

Ссылки по теме

Другие материалы